BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Амаль палова палякаў негатыўна ставіцца да беларусаў

47% грамадзян Польшчы негатыўна ставяцца да беларусаў, пра гэта сведчаць вынікі апошняга сацыялагічнага даследавання, праведзенага Польскім цэнтрам вывучэння грамадскай думкі.

Фота: cbos.pl

Пра сімпатыю да беларусаў заявілі толькі 24% апытаных, яшчэ 21% ставяцца да беларусаў раўнадушна, 8% не змаглі вызначыцца з адказам.

Больш негатыўнае стаўленне ў палякаў толькі да расейцаў — да іх негатыўна настроеныя 76% апытаных, толькі 8% заявілі пра пазітыўнае стаўленне. Украінцаў пазітыўна ацанілі 40% рэспандэнтаў, негатыўна — 30%.

Паводле апублікаваных у лютым гэтага году звестак,  толькі за 2023 год у Польшчу пераехалі больш за 60 тысяч беларусаў. Агульная колькасць беларусаў у Польшчы за апошнія пяць гадоў вырасла ў 6,5 разоў і цяпер ацэньваецца прыкладна на 310 тысяч чалавек.

Беларускае Радыё Рацыя