BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анастасія Букоўскі: Мы дапамагаем Украіне

Супольнасць антываенных расейскіх актывістаў у грузінскім Батумі дапамагае Украіне і ўкраінцам у Батумі.

Пра асаблівасці дапамогі «Расіян Батумі» распавядае каардынатарка гэтай супольнасці Анастасія Букоўскі:

-У меня вялікая частка сям’і знаходзіцца ва Украіне. У мяне там дзядзька, які па стане здароўя не можа служыць, але ён займаецца валанцёрствам і ён возіць дапамогу для ЗСУ. Часцей за ўсё ён займаецца рамонтам машын. Ён прывозіць аўто з Еўропы, рамантуе і перадае ў ЗСУ, забірае зламаныя машыны ў ЗСУ і ізноў рамантуе. Часам патрэбныя дроны ці іншае, ён проста звяртаецца з запытам  – Насця, трэба сабраць вось на гэта.

Анастасія таксама дзеліцца падрабязнасцямі дапамогі украінцам у Батумі:

-Першыя актыўнасці “Расіян Батумі” пачаліся з дапамогі “Штабу дапамогі”. Мы з імі ў вельмі добрым кантакце. Спачатку нашыя хлопцы дапамагалі вазіць “гуманітарку”, якая тады яшчэ накіроўвалася ва Украіну з Грузіі, а ўжо пасля пачалі збіраць грошы. Мы едзем у вялікі супермаркет, купляем оптам крупы, парашкі і так далей, і прывозім у “Штаб дапамогі”.

Па словах Анастасіі Букоўскі, «Расіяне Батумі» стварыліся вельмі выпадкова ў першыя дні поўнамаштабнага ўварвання расейскіх войскаў ва Ўкраіну ў 2022-м годзе і зараз гэта вялікі тэлеграм-канал на больш за тысячу падпісантаў і амаль 600 чалавек у тэлеграм-чаце «Расіяне Батумі».

Беларускае Радыё Рацыя