Гераіняй бліжэйшай сустрэчы з серыі “З Падляшша родам” – Каліна Цімошук, родам з калоніі Крыніца, што каля Міхалова, цяпер яна жыхарка Новай Волі.
Спадарыня Каліна ўжо на пенсіі, яна верная слухачка Беларускага Радыё Рацыя, а перадусім, «Падляшскага канцэрту пажаданняў», бо надта любіць беларускія песні. Спадарыня Каліна працавітая беларуская жанчына, якая ніколі не наракае на жыццё ці нейкія жыццёвыя праблемы:
Больш пра спадарыню Каліну Цімошук слухайце ў бліжэйшую нядзедю 10 сакавіка ў 12.05 і 20.05, паўтор перадачы ў суботу 16 сакавіка ў 17.05.
Валя Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя