BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анонс перадачы «З Падляшша родам»

Анатоль Карчэўскі родам з Кожына – герой бліжэйшай сустрэчы ў серыі перадач «З Падляшша родам».

Анатоль Карчэўскі нарадзіўся ў 1953 годзе. На кожынскай зямлі пражыў да 1977 года без электрычнасці.  Уся адукацыя ў пачатковай школе прайшла  пры керасінавай лямпе. Як сам кажа, –  ыканаў усе абавязкі, якія вынікаюць з традыцыйнай ролі мужчыны, – ажаніўся, мае 2 сыноў, пасадзіў лес і пабудаваў дом. Праз 10 гадоў быў солтысам у Кожыне. Любіць чытаць кнігі, а яшчэ больш рыбалку:

– Раней жылі ў Бельску, тут стаяў драўляны будынак, дабудаваў да яго прыбудову. І я ўжо ў 2000 годзе перайшоў на гаспадарку, і ўжо мы тут жылі. Я маю зямлю, хлопцы яшчэ не хочуць, каб я ім перапісваў, але я хачу ўжо здаць, пазбавіцца маёнтка. Ёсць тут каля 5 гектараў лесу і 5 гектараў поля.

Спадар Анатоль пражыў звыш 30 гадоў у Бельску-Падляшскім і вярнуўся на бацькаўшчыну ў Кожына. Чаму? Пра гэта слухайце ў перадачы “З Падляшша родам”  ужо ў нядзелю 17 сакавіка ў 12. 05 і ў 20 05, паўтор перадачы  ў суботу 23 сакавіка.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя