BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Антон Жукаў: Наш цэнтр паўплываў на хутчэйшую выдачу картаў побыту ў Польшчы

У нашым эфіры пабываў прэсс-сакратар «Цэнтру Беларускай Салідарнасці» Антон Жукаў.

РР: Найперш хачу спытацца пра актуальнае, што наўпрост тычыцца беларускай дыяспары. Як вядома, следчы камітэт у Беларусі распачаў крымінальную справу ў дачыненні да прадстаўнікоў «Народных амбасадаў» і «Беларусаў замежжа». «Цэнтр Беларускай Салідарнасці» – гэта таксама, можна сказаць, дыяспаральная арганізацыя. Ці адбілася гэта ўвогуле на Вас?

Варта таксама заўважыць недарэчную рэч, што рэжым Лукашэнкі змагаецца з дыяспаральнымі арганізацыямі, якія знаходзяцца за мяжой, змагаецца ўнутры Беларусі. То бок мы ведаем пра хвалю ператрусаў, якія сёння ідуць.

– На шчасце, зараз на «Цэнтры Беларускай Салідарнасці» гэта ніяк не адбілася, але безумоўна, мы разумеем, што гэта будзе яшчэ больш павялічваць колькасць беларусаў, якія будуць вымушаныя пакінуць нашую краіну. Большасць з іх пераедзе ў Польшчу, і нам давядзецца яшчэ больш дапамагаць беларусам з легалізацыяй, з нашай школай для дзетак.

Таму безумоўна, гэта проста павялічвае колькасць для нас працы, і той дапамогі, якую мы аказваем беларусам. І я маю надзею, што мы будзем надалей дапамагаць усім хто патрабуе такой дапамогі, і заўсёды можна да нас звярнуцца, мы радыя беларусам тут, у Польшчы, і стараемся зрабіць усё магчымае для іх.

РР: Так, ёсць канкрэтны прыклад. Наколькі я разумею, менавіта з падачы ЦБС Вышэйшая Кантрольная палата Польшчы зладзіла праверку працы ваяводскіх упраўленняў. Менавіта тых службаў, якія займаюцца непасрэдна легалізацыяй, выдачай дакументаў замежнікам. Выяўленыя шматлікія парушэнні, якія хутчэй заканамернасць а не выключэнне паводле гэтага аналізу. Якая роля была «Цэнтру Беларускай Салідарнасці» у тым, што такая праверка была праведзеная, і ці змянілася нешта ў стасунках з польскімі ўладамі за гэты год? Я маю на ўвазе, што ўлада ў Польшчы абнавілася.

– Канешне. Калі казаць пра ролю ЦБС, то мы насамрэч вядзем даволі вялікую лабісцкую працу па змяненні заканадаўства. Гэта канешне вялікая заслуга нашага юрыдычнага аддзела, і безумоўна кіраўніцы юрыдычнага аддзела Вольгі Дабравольскай, адной з найлепшых маладых юрыстак Польшчы.

Вольга робіць сапраўды вялікую працу, і адной з такіх значных ініцыятываў было тое, што мы пісалі ў тым ліку ў Вышэйшую Кантрольную Палату лісты пра стан міграцыйнай палітыкі ў Польшчы, пра тое, як працуюць ваяводскія ўпраўленні. Звярталі ўвагу на тэрміны, і як мы бачым, былі выяўленыя выпадкі, калі іншаземцам не выдавалі Карты Пабыту ў Польшчы на працягу 7 гадоў, гэта проста жудасныя лічбы.

РР: Гэта выключны выпадак? Я, даруйце падзялюся ўласным досведам. Я рабіў Часовую Карту Побыту ў 2021 годзе, і гэта заняло 9 месяцаў, амаль што год, і адлік пачаўся з моманту падачы. Але тады гэта тлумачылася пандэмічнымі праблемамі і вялікім наплывам людзей з Беларусі, Але цяпер, я так разумею, Вышэйшай Кантрольная Палата ставіць у віну як парушэнне гэтую зацягнутасць заяваў на атрыманне Картаў Пабытаў?

– Безумоўна. І гэтыя лісты былі накіраваныя не толькі ў Вышэйшую Кантрольную Палату, яны былі таксама скіраваныя да польскіх Ваяводаў. І, на жаль, мы атрымалі ад Ваяводы Сілезскага ваяводства інфармацыю пра тое, што ўсё, што цяпер адбываецца ў яго органе, з’яўляецца законным, і робіцца на законных падставах. Але мы бачым цяпер, што ўсё-такі з праверкай прыйшла Кантрольная Вышэйшая Палата і выявіла ўсе гэтыя парушэнні.

Таму складана сказаць, наколькі гэта было зроблена, скажам так, на 100% з нашай ініцыятывы. Мы ў першую чаргу звярнулі ўвагу на гэтыя праблемы. Але безумоўна мы разумеем, што мы зрабілі вельмі значны ўнёсак у гэта.

Беларускае Радыё Рацыя