BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Батумі: Маскавальныя сеткі для ўкраінскіх вайскоўцаў

Больш за год у грузінскім Батумі дзейнічае валантэрская ініцыятыва па пляценні маскавальных сетак для вайскоўцаў са Збройных Сілаў Украіны.

Пра асаблівасці такой працы распавядае валантэрка Аляксандра Амельчанка:

– У нас дастаткова шмат хто пляце сеткі, але хтосьці прыходзіць раніцай, хтосьці бліжэй да абеду, хтосьці пад вечар. Агулам дзесці прыблізна 20 чалавек. У каго ёсць гадзіна-дзве вольнага часу. Мы заўсёды радыя бачыць. Людзі прыходзяць, далучаюцца. Нас дастаткова шмат. У асноўным гэта ўкраінцы і беларусы, але часам прыходзяць і расейцы.

Па словах Аляксандры, колькасць заказаў на сеткі залежыць ад патрэбаў вайсковых і запытаў валантэраў ва Украіне:

– Атрымліваем запыты ад валантэраў на колькасць сетак на падраздзяленне, мы намагаемся ўсё выканаць. Раней мы рабілі 900м2 у месяц, цяпер трохі менш, дзесьці 400-500. Гэта тое, што мы можам зрабіць на дадзены момант.

Валантэры робяць дастаўку маскавальных сетак ва Украіну праз ЛюксБус, і праз гэтага ж перавозчыка ў Батумі прывозяць адмысловую тканіну для пляцення сетак.

Беларускае Радыё Рацыя