Да свайго ўжо будучага мужа з Беларусі ў Літву пераязджала беларуска Валерыя Асёнава. Цяпер яна ўжо нідзе не ўяўляе сваё жыццё акрамя як у Клайпедзе, – сваёй гісторыяй падзялілася сама рэспандэнтка:
— Усё максімальна банальна, мусіць, у наш сучасны час. У 17 гадоў я пазнаёмілася са сваім будучым мужам, які аказаўся з Літвы. І так атрымалася, што першыя некалькі гадоў мы ездзілі адно да аднаго ў госці. То я ў Клайпеду, то ён да мяне ў Менск. Ну і потым ужо пасля вяселля я пераехала сюды.
Рэспандэнтка дадала, што нягледзячы на тое, што яна ўжо доўгі час жыве ў Літве і замужам за літоўцам, яна адчувае сябе беларускай. І заўсёды сумуе па радзіме.
Беларускае Радыё Рацыя