BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларуская дыяспара ў Швецыі: удзельнічаем ва ўсіх украінскіх акцыях

Тэма беларускіх палітвязняў, пашырэнне інфармацыі пра палітычную сітуацыю ў Беларусі, праблема з немагчымасцю падоўжання беларускіх дакументаў. Усё гэта пра жыццё беларускай дыяспары ў Швецыі, – падрабязней распавёў беларус Павел Галушка.

Фота: Sverigesbelarusier / Facebook

Павал Галушка: Самае галоўнае, гэта канешне, удзел Беларусі ў вайне з Украінай. Не столькі самой Беларусі, колькі тэрыторыі, якую беларусы не могуць ужо кантраляваць. Таксама вялікая праблема – гэта палітвязні. Нядаўна была арыштаваная і атрымала тэрмін грамадзянка Швецыі, мая сяброўка. Яна прыехала ў Беларусь наведаць старога бацьку і была арыштаваная. Прысудзілі ёй пяць гадоў. Канешне, калі б змаглі штосьці даказаць, то быў бы большы тэрмін. Ёй 67 гадоў. Гэта вельмі сумна.

РР: Вы згадалі пра тэму вайны з Украінай. А ці ўдзельнічае беларуская дыяспара ва ўкраінскіх мерапрыемствах і акцыях?

Павал Галушка: Ва ўсіх акцыях і мітынгах, прысвечаных праблемам Украіны, удзельнічае беларуская дыяспара. Абавязкова.

Цалкам размова:

Беларус Павал Галушка дадаў, што апошнім часам з-за праблемаў з дакументамі не паменшыла актыўных прадстаўнікоў беларускай дыяспары. Тыя, хто быў ангажаваны ў палітычную дзейнасць, працягваюць у ёй заставацца.

Беларускае Радыё Рацыя