BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беласток святкуе 106-ую гадавіну ўтварэння БНР (абноўлена)

Святкаванне 106-годдзя БНР у Беластоку працягваецца. Малебен за беларускі народ адбыўся ў праваслаўнай царкве Святога апостала Іаана Багаслова ў Беластоку.

Пробашч Марэк Ваўранюк заклікаў вернікаў да аб’яднання ў складаныя гістарычныя часы, а таксама памаліўся за палітзняволеных і ўсіх беларусаў, раскіданых па свету.

– Памаліцца Госпаду Богу за лёс беларускага народа, каб усемагутны Бог дапамагаў у жыцці ўсім людзям, якія патрабуюць гэтай дапамогі кожны дзень. Каб былі мір, спакой і шасце. Заклікаю ўсіх да малітвы за святой боскай літургіі Васіля Вялікага, якую мы здзяйсняем у нашай царкве. Амінь.

Цалкам матэрыял у далучаным файле:

Вернікі памаліліся за палітзняволеных, якія адбываюць турэмныя тэрміны, а таксама за беларусаў, раскіданых па ўсім свеце. Памаліцца за беларускі народ прыйші беластачане, а таксама беларусы, якія  прыехалі ў Беласток нядаўна.

Мерапрыемствы да 106-годдзя святквання Дня волі працягваюцца ў Беластоку. Ужо ўвечары адбудзецца сімвалічны забег з удзелам прадстаўнікоў дыяспары, журналістаў і актывістаў.

***

Падчас мітынга-канцэрту, зладжанага ў гонар 106-годдзя БНР у Беластоку, удзельнікі мерапрыемства згадвалі, як адзначалася свята раней. Сваімі эмоцыямі ад Дня волі ў эміграцыі падзяліўся музыка Ігар Палынскі.

–  І так як у Беларусі яго на працягу доўгага часу адзначаць шырокамаштабна немагчыма, за выняткам тых двух год, я проста ведаў, што для мяне гэта такое вельмі цёплае, светлае, у чым вельмі шмат надзеі. І тое, чаму я ўвогуле ў некаторай ступені ў дэмакратычным руху., гэта, напэўна, адтуль і пайшло, усведамленне таго, што калісьці Дзень волі будзе сапраўды Днём волі – сапраўднай воляй, свабодай, за якую трэба змагацца, на жаль, якую трэба здабываць. Чым мы па меры магчымасці ўсе стараемся і займацца.

Удзельнікамі мітынга-канцэрта сталі прадстаўнікі дыяспары і актывісты. Для гасцей выступілі беларускія музыкальныя гурты, а з традыцыяй свята пазнаёмілі гістарычны клуб рэканструкцыі Invictus.

Пасля адбыўся ўрачысты мітынг-канцэрт. Павіншаваць беларусаў з 106-годдзем БНР сабраліся прадстаўнікі дыяспары, актывісты і музыкі. Са сцэны гучалі песні ў выкананні Кацярыны Ваданосавай і Ігара Палынскага, аб традыцыі свята нагадаў гістарычны клуб рэканструкцыі Invictus.

А 25 сакавіка адзначыцца сімвалічным забегам, а ўжо ўвечары на сцэне Падляшскай оперы і філармоніі адбудзецца ўрачысты канцэрт з нагоды 106-годдзя БНР.

Беларускае Радыё Рацыя