BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Цэнтральны этап Алімпіяды па беларускай мове на Падляшшы

Цэнтральны этап Алімпіяды па беларускай мове прайшоў у Другім агульнаадукацыйным ліцэі імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску-Падляшскім.

Праверыць свае веды сабраліся 17 вучняў з Бельска, Гайнаўкі і Беластока. Удзельнікі пісалі сачыненне, выконвалі граматычныя заданні, дэманстравалі сваё ўменне перакладаць. Як кажа настаўніца беларускай мовы Ганна Бжазоўская, каб трапіць на цэнтральны этап Алімпіяды, дзеці прайшлі сур’ёзны адбор:

-Першы этап – гэта школьны этап, а потым ёсць другі – акруговы, і сёння трэці этап – цэнтральны. На другім этапе было 38 асоб. То як на два ліцэі, і адзін у Беластоку, то мне здаецца, што добра.

Вынікі Алімпіяды будуць вядомыя толькі ў пачатку красавіка, працы правяраюцца ў Варшаве.  Як кажа выконваючы абавязкі дырэктара Бельскага белліцэя Уладзімір Вавульскі, удзел у Алімпіядзе па беларускай мове і перамога ў ёй – гэта гонар, але ёсць і матэрыяльныя карысці:

-Гэта гонар, а для вучняў – гэта новыя веды па беларускай мове, па граматыцы, але таксама і стыпендыя міністра народнай адукацыі, стыпендыя маршалка ваяводства і стыпендыя вышэйшых устаноў, гэта залежыць ад школы, і гэта можа быць 1 800 злотых штомесяц на першым годзе вучобы.

Таксама фіналісты і лаўрэаты Алімпіяды аўтаматычна атрымліваюць максімальную колькасць пунктаў падчас матуры па беларускай мове. Алімпіяда па беларускай мове – адзіная ў Польшчы алімпіяда па мове нацыянальнай меншасці. Сёлета яна праходзіць ужо 30 раз. Першае такое спаборніцтва ведаў было арганізаванае Кафедрай беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта ў 1994 годзе.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя