BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дзень Волі ў Варшаве

У Варшаве ва Універсітэце Музычным імя Фрыдэрыка Шапэна адбываецца святкванне Дня Волі. Падзею ладзіць Міністэрства Замежных Спраў Рэспублікі Польшча і Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі. У імпрэзе прымаюць удзел Намесніца дзяржаўнага сакратара Міністэрства Замежных Спраў Польшчы Генрыка МосьціцкаяДэндыс, прадстаўніца АПК Аліна Коўшык.

На падзеі з прамовай выступілі намесніца дзяржаўнага сакратара МЗС Польшчы Генрыка Мосьціцкая–Дэндыс, прадстаўніца АПК Аліна Коўшык, а таксама прафесар, рэктар Музычнага Універсітэта імя Фрыдэрыка Шапэна Клаўдзіўш Баран.

«Мяне вельмі натхняе, што такая імпрэза адбылася», – распавяла госця ўчарыстасці, першая амбасадарка Польшчы ў Беларусі Эльжбета Смулкова.

– Я вельмі рада, што такая імпрэзы ўвогуле адбываецца. Што ўніверсітэт дае для гэтага месца, што займаюцца гэтай праблемай таксама супрацоўнікі актуальнага Міністэрства Замежных Спраў. Я ўжо даўно не маю кантакту з імі як пенсіянер, але пазнаёмілася тут з важнымі асобамі для жыцця беларусаў у эміграцыі.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле

Пасля афіцыйных выступаў гасцей падзеі чакаў музычны канцэрт і нефармальная частка. Імпрэзу падтрымалі палітыкі Зянон Пазняк і Павел Усаў, філосаф Павел Баркоўскі, прадстаўнікі суполкі Беларусы Варшавы, журналіст Зміцер Лукашук, музыка Пётр Клюеў ды іншыя.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя