BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Фотавыстава пра вядомых дзеячаў БНР у Вільні

Фотавыстава пра вядомых дзеячаў БНР і лёс беларускіх ваяроў, якія ваявалі супраць саветаў і таксама ваююць ва Украіне, адкрылася 25 сакавіка ў Вільні ў Доме нацыянальных меншасцяў.

Пасля яе перавезлі на Лукішскую плошчу Вільні і паказалі прысутным перад святочным маршам.
Арганізаваў выставу беларускі клуб «Ліцвіны» на чале з яе кіраўніком Сяргеем Шалыгіным, які паўстаў у Вільні ў 2022 годзе.

Пра мэту выставы распавядае Сяргей Шалыгін:

– Хацелі паказаць змаганне беларусаў за Беларусь за апошняе ўмоўна кажучы стагоддзе, пачынаючы з васямнаццатага года, калі нашы былі ў складзе літоўскага войска, антысавецкі супраціў, партызаншчына. Шмат хто не ведае, напэўна, што амаль да канца 50-ых гадоў беларусы змагаліся з саветамі. А таксама сённяшнія крывавыя падзеі ва Украіне.

Як кажа Сяргей Шалыгін, на выставе прадстаўленыя партрэты беларускіх ваяроў, якія змагаюцца ва Украіне за еўрапейскія каштоўнасці. «Гэта вайна і наша вайна таксама», – кажа кіраўнік клуба «Ліцвіны».

Беларускае Радыё Рацыя