BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ініцыятывы экалогіі і пчалярства з Падляшша атрымалі падтрымку з ваяводскага бюджэту

У Беластоку падвялі вынікі двух конкурсаў, якія зладзіла Ваяводская управа для падтрымкі ініцыятыў у сферы экалогіі, абароны жывёл і развіцця пчалярства на Падляшшчы.

Кажа Маршалак Падляшскага ваяводства Артур Касіцкі:

– Віншую за складзеныя заявы, дзякую за ўсе дзеянні, якія робяцца ў гэтай сферы. Яны вельмі розныя. З нашага боку такое рашэнне, каб фактычна дафінансаваць тыя, якія выканалі фармальныя вымаганні, Карыстаючы з таго, што хутка будуць святы, хацеў бы зычыць вам вясёлых і добрых свят. Памятайце, што мы жывем у найпрыгажэйшым рэгіёне на свеце.

Прадстаўніца Кола вясковых гаспадынь Лапічах «Лапічанкі»Ева Вільчыньска падкрэсліла, што такая дапамога ваяводства важная для дзейнасці ва ўмовах памежнага крызісу Польшчы і Беларусі:

– Жыву ў Лапічах, гэта вельмі прыгожае месца пры самай мяжы з Беларуссю. Займаемся прыродай і не хочам, каб тут было інтэнсіўнай сельскай гаспадаркі. Тут значна менш турыстаў і гасцей, нібы пра Падляшша ўсе забыліся.

Датацыі атрымалі ініцыятывы з Беластока і дзевяці паветаў, у тым ліку: Беластоцкага, Сямятыцкага і Сакольскага. Агульная сума падтрымкі склала 300 тысяч злотых.

Беларускае Радыё Рацыя