BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ірына Капланішвілі пра мажлівасці для беларускіх грамадскіх актывістаў у Беластоку і Польшчы

Цэнтр падтрымкі грамадскіх арганізацый у Беластоку шмат год працуе з мігрантамі, у тым ліку і беларусамі. Для такой катэгорыі заўсёды маецца актуальная інфармацыя пра пошукі жытла, працы і навучання. Акурат днямі беларусам прыйшло запрашэнне для ўдзелу ў Трэцім наборы на курс «Школа Грамадскіх Лідараў», якую арганізавалі Фонд Школа Лідараў, Фонд Вольны Беларускі Універсітэт і Фонд Міжнароднай Салідарнасці.

Пагутырылі з супрацоўніцай Цэнтра падтрымкі грамадскіх арганізацый Ірынай Капланішвілі пра тое, чым важная «Школа Грамадскіх Лідараў» як стартавая пляцоўка для актывістаў у Польшчы; якія мажлівасці маюцца для працаўладкавання беларусаў у Беластоку зараз; і як палягае супраца з дзяржаўным сектарам у сферы ўладкавання мігрантаў у Польшчы:

-Я працую ў Цэнтры падтрымкі няўрадавых арганізацый. Я працую з мігрантамі, замежнікамі, бежанцамі з розных краін, у тым ліку з Украіны і з Беларусі. У нас два разы на год праводзіцца “Школа Грамадскіх Лідараў”. Набіраюць удзельнікаў і ўдзельніц, якія вядуць актыўнае грамадскае жыццё – гэта можа быць і ў Беластоку, і ў іншых ваяводствах Польшчы. Набор адкрыты. Галоўны крытэр – чалавек абавязкова мусіць быць грамадзянінам Беларусі, які знаходзіцца або ў Беларусі, або ў эміграцыі, у тым ліку ў Польшчы. Навучанне будзе праходзіць анлайн. Праект фінансуецца Еўрапейскай Камісіяй.

РР: Падобны праект ладзіўся раней ў Беластоку?

Ірына Капланішвілі: Падобны праект быў два гады таму. Я прымала ўдзел, я грамадзянка зараз ужо двух краін, а тады была толькі грамадзянкай Грузіі. І  тады быў набор удзельнікаў таксама з розных краін, не толькі з Беларусі. Гэта праходзіла ў рамках фонду “Адкрытая адукацыя” ў некалькі этапаў. Мы ездзілі ў розныя месцы Падляшша. А самі трэнеры прыязджалі з Любліна і праводзілі з намі навучанне і трэнінгі. І гэта адбывалася цягам года. Мы пасля бралі ініцыятыву на сябе. Нам выдавалася па 5 тысяч на правядзенне нашага асабістага праекту. І мы ладзілі або сумесны, або асобны праект. Было вельмі цікава. І мы шмат чаму навучыліся. Былі тэмы, як пісаць праекты, як падаваць на гранты – тэмы актуальныя зараз. Тым, хто адчувае сябе лідарам, я магу раіць гэтую школу.

Цалкам гутарка:

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя