BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Як вызваліць Беларусь ад дыктатуры?

Беларусы Варшавы актывізавалі ініцыятыву па абмеркаванні памылак ранейшай палітычнай працы ў змаганні за дэмакратыю.

Але акрамя крытыкі паступілі прапановы розных варыянтаў выхаду з палітычнага крызісу.

Гаворыць былы стваральнік «Белага легіёну» Сяргей Бульба:

Улады каго пасадзілі, каго выціснулі з краіны. І ўсё.

Удзельніца абмеркавання:

Хоць бы хто сказаў, як вярнуцца нам дадому.  Першае, гэта быў мірны пратэст. Людзі не гатовыя былі да вайны. Мы ўсе ўпершыню адчулі дэмакратыю і хацелі ёю скарыстацца. Гэта было шчасце, што нас было багата. Калі пачаліся рэпрэсіі, вось тады дзе быў той, хто мог нас аб’яднаць?

Гучалі розныя прапановы па вызваленні Беларусі ад дыктатуры. Гэта не першае абмеркаванне на розных пляцоўках той цяжкай сітуацыі, у якой апынуліся беларусы.

І гэта трэба рабіць, каб дайсці да ісціны, якая прывядзе да вызвалення, лічаць актыўныя прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Варшаве.

Беларускае Радыё Рацыя