BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Канферэнцыя «Адукацыя ў эміграцыі» ў Вільні

У чацвер, 2 траўня, школа «Le Sallay Дыялог» пры падтрымцы Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта правядзе канферэнцыю «Адукацыя ў эміграцыі».

Дата: 2 траўня. Час: з 15.10 да 19.00 (час мясцовы). Месца: ЕГУ (аўд. 303), Savičiaus g. 17, Вільня.

 Як бацькам-эмігрантам забяспечыць падлеткам добрую адукацыю нават у нестабільных умовах і жыцці на чамаданах?

Удзел бяруць:

Павел Лібер, заснавальнік «Будуй сваё» і «Голас»

Аліна Нагорная, праваабаронца, аўтарка кнігі «МОВА 404»

Барыс Гарэцкі, намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў 

Таксама выступяць намесніца дырэктара Le Sallay Дыялог Кацярына Раханская і дырэктарка школы Кацярына Галдобіна

Яны раскажуць пра навыкі, неабходных для паступлення ў добрую high school, білінгвальнасць і адукацыйныя трэкі для дзяцей 10 — 15 гадоў. А яшчэ — пра тое, як важна, каб школа ішла за сям’ёй, а не наадварот. 

Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.

Арганізатары