BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Кніжны клуб у Варшаве абмяркуе «У прысценку старога лесу» Ганны Кандрацюк

У сераду, 13 сакавіка, у Беларускім Доме адбудзецца сустрэча кніжнага клуба.

Дата: 13 сакавіка. Час: 18.30 (час мясцовы). Месца: Беларускі Дом, ul. Kryniczna 6, Варшава. 

Прапануюць пагутарыць пра кнігу Ганны Кандрацюк «У прысценку старога лесу. Гісторыі людзей з Белавежскай пушчы», сёлетнюю лаўрэатку прэміі Гедройца. 

Пісьменніца прапаноўвае стаць сведкамі жыцця людзей Белавежскай пушчы, паглядзець на ролю лесу ў жыцці падляскіх беларусаў. 

Паводле спадарыні Ганны, ейная родная мясціна літаральна вымерла на ейных вачах. Сваімі гісторыямі апошняя сведка прамінулага свету хоча захаваць ад забыцця фрагменты той прамінулай рэчаіснасці і запісаць той непаўторны ментальны краявід, які выспеў у прысценку старога лесу.

Правілы Кніжнага клуба:

абавязкова прачытаць абраную кнігу; 

на сустрэчы размовы на тэмы не датычныя літаратуры не вітаюцца. 

Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.

Арганізатары