BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Крэатыўная вёска 2024»: 2,5 мільёна злотых на Праграму аднаўлення вёскі Падляшскага ваяводства

У Ваяводскай управе прадстаўнікі самакіравання Падляшша падпісалі пагадненні ў межах Праграмы аднаўлення вёскі Падляшскага ваяводства – «Крэатыўная вёска 2024». Праграмны конкурс бы абвешчаны сёлета ў студзені.

Адзін з удзельнікаў, бурмістр Сухаволі Міхал Матыцкі, падкрэсліў важнасць такіх праграм:

– Калі б не гэты конкурс, то паловы гэтых рэчаў бы не было. Вельмі цешуся, што гэтая падтрымка самакіраванняў ёсць. Паўстане пляц забаў для некалькі. Калі прыходзяць вакацыі, то дзеці не маюць, што з сабой зрабіць, так што гэта добрая нагода, каб адарваць іх ад тэлефонаў. У Сухаволі будзе важная інвестыцыя -паўстае кальцавая дарога на 15 кіламетраў. Скончыцца будова ў наступным годзе ў жніўні. Гэта значна палепшыць якасць жыцця жыхароў.

Агулам падтрымку ў межах конкурсу «Крэатыўная вёска 2024» атрымалі 89 праектаў з усяго Падляшша. Агульная сума дафінансавання з ваяводскага бюджэта склала амаль 2.5 мільёны злотых.

Беларускае Радыё Рацыя