BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Надзея Ількевіч пра дзейнасць CreateCulture Space

This image has an empty alt attribute; its file name is maxresdefault-1-1024x576.jpg

Правядзенне даследавання па культурніцкім менеджменце, лекцый па культуры, праца студыі відэа-прадакшэна, Create Culture LAb для IT. Такі далёка не поўны спіс мерапрыемстваў цяпер маюць прадстаўнікі некамерцыйнай ініцыятывы па падтрымцы і развіцці культурнага і крэатыўнага сектара Беларусі CreateCulture Group у Вільні, – распавяла выканаўчая дырэктарка і сузаснавальніца Надзея Ількевіч:

– Зараз мы сфакусаваліся не толькі на развіцці камюніці. Таксама мы адкрылі студыю відэавытворчасці, дзе ў нас такім флагманскім праектам запусцілі шоўрум для музыкаў і паэтаў, куды мы запрашаем розных выканаўцаў, аўтараў і аўтарак сваіх твораў. Для нас гэта вельмі важна, каб яны маглі атрымаць якаснае відэа, падзяліцца сваімі вершамі або сваімі музычнымі творамі.

Сачыць за бягучай дзейнасцю ініцыятывы ды атрымоўваць інфармацыю па бягучых мерапрыемствах можна праз спецыяльна створаную суполку ў Telegram CreateCulture Space.

Беларускае Радыё Рацыя