У Варшаве 6 сакавіка пачалася генеральная забастоўка фермераў. Арганізатары анансавалі ўдзел больш за 100 тысяч чалавек з усёй Польшчы: акрамя аграрыяў у акцыі бяруць удзел лесьнікі, паляўнічыя і шахцёры. Акцыя пратэсту можа працягнуцца да пятніцы.
Каля будынка парламента адбыліся сутыкненні паміж фермерамі і паліцыяй. У ведамстве дадаюць, што некалькі афіцэраў атрымалі раненні, затрымана некалькі дзясяткаў чалавек.
Польскія фермеры патрабуюць ад уладаў абмежаваць увоз у краіну сельскагаспадарчай прадукацыі з Украіны. Таксама фермеры дамагаюцца, каб Еўразвяз адмовіўся ад праэкалагічнай праграмы «Зялёны лад», які, на іх думку, моцна ўдарыць па фермерах.
Беларускае Радыё Рацыя