BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Пакуль што не варта чакаць пазітыўных навінаў”

Пакуль што не варта чакаць пазітыўных навінаў, сітуацыя на фронце вельмі складаная. У гэтым перакананы беларус Уладзімір Гудкоў, які ў ваенны час працягвае заставацца ва Украіне. Адна надзея на дапамогу партнёраў – фінансамі і зброяй, – адзначыў ён.

Уладзімір Гудкоў: Справы на фронце хвалююць. Усе астатняе, я так разумею, будзе ад гэтага залежыць. Сочым, што адбываецца непасрэдна на фронце, што адбываецца з дапамогай Украіне з розных краінаў, што адбываецца на мяжы.

РР: Ці ідзе зараз у грамадстве нейкае абмеркаванне: што далей на фронце, ці будуць нейкія пазітыўныя змены гэтай вясной?

Уладзімір Гудкоў: Не чуў абмеркаванняў. Я сустракаюся са сваімі, сачу за чатамі. Кантактую з беларусамі. Відаць, ніхто не чакае нічога вельмі станоўчага. Таму гэтую тэму не абмяркоўваюць.

РР: А што з фінансавай падтрымкай? Ці чакаецца яшчэ штосьці ад краін Захаду? Калі не, то якія ёсць уласныя сілы?

Уладзімір Гудкоў: Ва Украіне, на колькі я разумею, уласныя сілы, калі браць на перспектыву, толькі на партызанскую вайну ёсць. Больш менш арганізаваны супраціў можа быць толькі пры дапамозе заходніх партнёраў. Ад іх шмат што залежыць. Пакуль што больш словаў, чым справы.

Цалкам матэрыял:

Вайна ва Украіне ідзе 764-ы дзень. Сёння, 28 сакавіка, у Кіеве прынятыя меры ўзмоцненай бяспекі, грамадзянаў заклікаюць у выпадку абвастрэння сітуацыі карыстацца бомбасховішчамі.

Беларускае Радыё Рацыя