BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Павел Латушка правёў лекцыю для студэнтаў Ўніверсітэта ў Беластоку

Ва ўніверсітэце ў Беластоку прайшла лекцыя для студэнтаў пад назвай «Як прыцягнуць Лукашэнку да міжнароднай адказнасці за ваенныя злачынствы і злачынствы супраць чалавечнасці?». Спікер лекцыі, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінету, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка, застаўся задаволены сустрэчай.

– Дзве мэты ставіў перад сабой. Перадусім даць інфармацыю пра сітуацыю ў Беларусі, у нашай камандзе мы называем гэта “лікбезам”. У нас прынята пачынаць спачатку інфармаваць пра тое, што сапраўды дзеецца ў Беларусі – якога характару злачынствы, якога ўзроўню рэпрэсіі адбываюцца, бо не шмат людзей ўсё ж такі ведае, нягледзячы на тое, што Польшча суседняя краіна. І другое, гэта юрысты, і просьба была прадставіць юрыдычныя падставы, магчымасці, інструменты і інстытуты, якія могуць быць задзейнічаны ў пытаннях прыцягнення да адказнасці як Лукашэнкі, так і яго рэжым за злачынствы супраць чалавечнасці.

Падчас лекцыі студэнты змаглі задаць пытанні для Паўла Латушкі пра будучы дзяржаўны лад Новай Беларусі, супрацу краіны з ЕЗ і НАТА, а таксама сувязі з ЗША і праблему ліцвінізму ў Літве.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя