BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Роберт Яблоньскі: Разумеем важнасць працы з беларусамі Падляшша

У Беластоку прайшла прэс-канферэнцыя, прысвечаную пагрозам, якія нясе «Зялёны курс» для жыхароў Падляшскага ваяводства.

У канферэнцыі удзел узяў кандыдат у Cеймік Падляшскага ваяводства Роберт Яблоньскі, які адзначыў таксама становішча беларусаў – мігрантаў і нацыянальнай меншасці на Падляшшы:

-Думаю, што няма зараз такіх праблем на Падляшшы. Ёсць даступнасьць і працы, і жытла. Гэтая кадэнцыя Сейміку Падляшскага ваяводства паказала, што мы супрацоўнічаем з меншасцямі, што мы з імі, што мы за вольную Беларусь. І стварэнне Цэнтру культуры Беларусі з’яўляецца найлепшым доказам гэтаму.  

Вядома, што мясцовыя выбары ў Беластоку, як і ўсёй Польшчы пройдуць 7 і 21 красавіка.

Беларускае Радыё Рацыя