BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сквер памяці ахвяр рэжыму Лукашэнкі прапануюць стварыць у Вільні

Віленская арганізацыя Сацыял-дэмакратычнай партыі Літвы прапануе стварыць у горадзе сквер памяці ахвяр рэжыму Лукашэнкі, паведамляе «Позірк».

На думку кіраўніка фракцыі ў гарадской радзе Павіласа Піняліса, “людзі пачалі збірацца каля пасольства Беларусі падчас святкавання важных дат для беларускай апазіцыі або чарговага нападу рэжыму Лукашэнкі на апазіцыю”. Ён мяркуе, што гэта “вельмі добрае сімвалічнае месца”, якое дазваляе эмігрантам выказаць сваю пазіцыю і “нагадаць пра сябе рэжыму”, аднак гэтае месца ніяк не легалізаванае.

“Людзям даводзіцца аддаваць даніну павагі апазіцыянерам, якія праявілі і праяўляюць велізарную мужнасць, проста на тратуары”, — канстатаваў Піняліс.

Сквер памяці ахвяр рэжыму Лукашэнкі сацыял-дэмакраты прапануюць стварыць у цэнтральнай частцы Вільні. Гэтае месца, на іх думку, можна назваць “Беларуская дарога да свабоды”.

Беларускае Радыё Рацыя