BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Швецыя будзе выдаваць пашпарты замежніка беларусам з пратэрмінаванымі пашпартамі

Беларусы Швецыі з пратэрмінаванымі пашпартамі змогуць атрымаць дакумент замежніка. Такое тлумачэнне заканадаўства дала шведская міграцыйная служба. Шведскае агенцтва па міграцыі Migrationsverket выпусціла прававую пазіцыю па пашпартах для беларусаў.

Законы Швецыі дазваляюць прадастаўляць від на жыхарства нават у тых выпадках, калі нацыянальны пашпарт адсутнічае ці няма магчымасці яго атрымаць “на працягу разумнага часу”.

“У цяперашніх умовах можна меркаваць, што заяўнік з Беларусі, які знаходзіцца за мяжой, не мае магчымасці атрымаць пашпарт у разумны тэрмін, — гаворыцца ў дакуменце. — Беларусы не павінны заахвочвацца да паездак на радзіму для атрымання пашпартоў”.

Нядаўна ўлады Аўстрыі таксама заявілі, што будуць прызнаваць сапраўднымі пратэрмінаваныя беларускія пашпарты.