Колькасць загінулых у выніку расейскага ўдару па Адэсе ўзрасла да дзесяці. Сярод іх трое маленькіх дзяцей, паведамляе Еuronews.
Адзін з запушчаных войскам РФ дронаў патрапіў у 9-павярховы дом. Адзін пад’езд быў амаль цалкам разбураны. Па словах ратавальнікаў, пад заваламі могуць знаходзіцца яшчэ некалькі чалавек. Ідуць пошукі.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, каментуючы трагедыю, заявіў, што “зацягванне з пастаўкамі зброі для Украіны, а таксама СПА для абароны нашых людзей прыводзіць, на жаль, да такіх страт, да таго, што спіс дзяцей, чые жыцці забірае Расея, пастаянна расце”.