BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку падвялі вынікі агульнапольскай Праваслаўнай алімпіяды

У Цэнтры праваслаўнай культуры падвялі вынікі агульнапольскай Праваслаўнай алімпіяды рэлігійных ведаў. Амаль з сотні ўдзельнікаў з ўсёй Польшчы найлепшы вынік паказаў вучань бяла-падляшскага ліцэю – Мікалай Валасюк:

– Мяне вучыць ксёндз Анджэй Пугацэвіч. Ён угаварыў мяне, каб я ўзяў удзел, пра што не шкадую. Цікавая тэма, добрая атмасфера, пазнаёміўся з файнымі людзьмі. Пры нагодзе паглядзеў Беласток.

Поўную гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:

Агульнапольская Праваслаўная алімпіяда рэлігійных ведаў ужо больш за 25 гадоў арганізоўваецца Кафедрай праваслаўнай тэалогіі Беластоцкага ўніверсітэту, сумесна з Варшаўскай мітраполіяй, Міністэрствам адукацыі і навукі, а таксама ўладамі горада Беласток.

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя