BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Бельску святкавалі Дзень Волі

Другі Агульнаадукацыйны ліцэй з беларукай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску Падляшскім адзначае сёлета сваё 80-годдзе. Урачыстыя святкананні пачаліся ўжо сёння.
На сённяшні дзень Другі Агульнаадукацыйны ліцэй з беларукай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску Падляшскім з’яўляецца адной з лепшых ліцэяў ў Падляшскім ваяводстве.

Сённяшнія ўрачыстасці былі прысвечаны 106-й гадавіне Акту 25 Сакавіка, Дню Волі.

Гасцямі ліцэю былі польскі палітык Роберт Тышкевіч і беларускі палітык Павел Латушка, кіраўнік Нацыянальнага антыкрызіснага кіравання, а таксама ваявода Падляшша Яцэк Бжазоўскі.

Выступае Роберт Тышкевіч

выступае Павел Латушка

Выступае Яцэк Бжазоўскі

На ўрачыстасці таксама выступілі Андрэй Сцепанюк і ліцэісты з песнямі.

фота і відэа НАК