BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Лондане заснаваны Даследчы цэнтр беларусазнаўства

25 сакавіка пачала дзейнічаць дамова паміж кафедрай міжкультурных даследаванняў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта і Беларускай бібліятэкай і музеем імя Ф. Скарыны ў Лондане. На мэце – супрацоўніцтва, стварэнне і дзейнасць Даследчага цэнтра беларусазнаўства на базе бібліятэкі.

Кажа апякунка і куратарка бібліятэкі Караліна Мацкевіч:

Для нас – гэта цудоўная навіна, цудоўная падзея. Новы пачатак інстытуцыйнага супрацоўніцтва з іншай акадэмічнай установай, кафедрай міжкультурных даследаванняў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта. Упершыню такая магчымасць адкрываецца студэнтам, якія звязаныя з Беларуссю альбо  нават не звязаныя, як у выпадку з міжкультурнымі даследаваннямі. А з другога боку – гэта працяг той працы, якую бібліятэка вяла ўжо больш за 50 год ад самага свайго заснавання. Гэта праца спрыяла акадэмічным беларусазнаўчым даследаванням, асабліва ў асобе айца Аляксандра Надсана.

Вядома, што і ў Варшаўскім універсітэце высока ацанілі важнасць супрацоўніцтва Беларускай бібліятэкай і музеем імя Ф. Скарыны ў Лондане, паколькі яно дазволіць студэнтам спалучаць акадэмічныя веды з практычным досведам.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота ЕГУ