Кафедра беларусістыкі факультэта прыкладной лінгвістыкі Варшаўскага ўніверсітэта 25-26 сакавіка зладзіла Міжнародную навуковую канферэнцыю “Мова, літаратура і культура Беларусі ў Польшчы і свеце. Да 100-годдзя з дня нараджэння Васіля Быкава”.
Кажа ўдзельнік, пісьменнік і даследчык Віктар Корбут:
– Вельмі сімвалічна, што канферэнцыя з 25 сакавіка, у дзень абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Яна працягваецца 26 сакавіка і прымеркаваная да стагоддзя з Дня нараджэння Васіля Быкава. Я меў шчасце ведаць Васіля Быкава асабіста, яшчэ ў канцы 90-х, таму для мяне гэта не толькі легендарная постаць беларускай літаратуры, культуры, нацыянальнага руху, але і рэальная. Тэмай канферэнцыі была перш за ўсё беларуская мова асноўны маркер беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці.
Падчас працы канферэнцыі былі абмеркаваны асноўныя праблемы даследаванняў беларускай мовы і асаблівасці беларускамоўнага перакладу. Плануецца, што Міжнародная навуковая канферэнцыя беларускай мовы пройдзе ў Варшаўскім універсітэце і ў наступным годзе.
Беларускае Радыё Рацыя