BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве бясплатна вучаць ангельскай мове

«American Center Minsk», які функцыянуе цяпер у Варшаве, дае магчымасць бясплатна ўдасканаліць ангельскую мову, а таксама даведацца гісторыю ЗША.

Пра аб’яднанне і яго прапановы распавядае мэнэджэрка цэнтру.

– Мы займаемся анлайн-адукацыяй. Раней амерыканскі цэнтр працаваў у Менску, але пасля 2022 года ўсё перайшло ў анлайн. Мы працуем з дыяспарай, не толькі з беларусамі. Часцей за ўсё мы займаемся прасоўваннем англійскай мовы, у нас ёсць вельмі розныя курсы звязаныя напрыклад з тым, як напрыклад выхоўваць дзяцей у мультымоўных сем’ях і чаму гэта важна. У нас ёсць курс аб гісторыі ЗША. У нас ёсць курсы, звязаныя з англійскай мовай для мастакоў і артыстаў

Больш даведацца пра працу «American Center Minsk» можна на сайце і ў сацыяльных сетках аб’яднання.

Беларускае Радыё Рацыя