BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве зладзілі абрад “Гуканне вясны”

У Варшаве адбылася дударская вечарына, падчас якой зладзілі абрад “Гуканне вясны”. Удзельнікі вадзілі карагоды, танчылі, спявалі, гулялі ў народныя забаўкі, а таксама натхняліся ігрой на дудзе – цэнтральным інструменце імпрэзы.

Распавядае чалец падзеі, пачынаючы дудар, актывіст Школы беларускай традыцыйнай культуры Сяржук:

Дуда – гэта, мабыць, адзін з такіх сакралізаваных, самых папулярных і таямнічых музычных інструментаў беларусаў. І нейкі час традыцыя дудаў спынілася, і толькі вось у 90-ыя гады была адноўленая, а цалкам адноўленая дзесьці ў 2000-ым. Дудары граюць, танцы, па сярэдзіне быў гэты абрад “Гукання вясны”, то бок мы праспявалі песні, пакідалі птушачак, пагулялі ў некалькі гульняў, усё было добра.

Імпрэза прайшла ў клубе Scena Chmielna. “Такія вечарыны мы плануем рабіць на сталай аснове. Таму запрашаем!”, – дадаў Сяржук.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя