У 1982 годзе падчас будаўніцтва чыгункі ва ўрочышчы Кабылякі ў Аршанскім раёне выяўленыя чалавечыя парэшткі. Спецыяльна створаная Дзяржаўная камісія прызнала: гэта ахвяры масавых расстрэлаў НКУС у 1930-я гады. У пачатку 1990-х па патрабаванні аршанцаў улады пачалі ствараць тут мемарыял і ўсталявалі велізарны прыродны валун. Так Кабыляцкая гара разам з Курапатамі стала адным з вядомых месцаў масавых злачынстваў савецкай улады ў Беларусі.
Выстава адкрыецца 25 сакавіка і будзе экспанавацца да 12 траўня. На афіцыйным адкрыцці выступяць удзельнікі аршанскай ініцыятывы «Кабылякі. Расстраляныя ў Оршы», кіраўніцтва літоўскага «Музея акупацыі і барацьбы за свабоду» і прадстаўнікі Аб’яднанага пераходнага кабінету.
Пасля афіцыйнай часткі адбудзецца экскурсія па выставе.