За няпоўны год жыхары Украіны сталі горш ставіцца да Беларусі як дзяржавы і персанальна да Аляксандра Лукашэнкі, сведчаць вынікі новага даследавання сацыялагічнай службы ўкраінскага цэнтра Разумкова.
У апытанні, праведзеным 19-25 студзеня, удзельнічалі 2 тыс. жыхароў з усіх падкантрольных Кіеву рэгіёнаў краіны.
Пра адмоўнае стаўленне да Беларусі заявіла 87% апытаных (“пераважна негатыўна” – 22%, “абсалютна негатыўна” – 65%), станоўчым – усяго 8%. Не змаглі адказаць амаль 5% рэспандэнтаў.
Для параўнання: у сакавіку 2021 года, амаль за год да пачатку падтрыманага Менскам поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну, станоўча Беларусь успрымалі 58% удзельнікаў аналагічнага апытання.
Беларускае Радыё Рацыя