BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Украіне не стае боезапасаў і жаўнераў

Прэзідэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі і яго вышэйшае ваеннае камандаванне да гэтага часу не змаглі распрацаваць дакладны план прызыву або набору многіх тысяч новых жаўнераў, вельмі неабходных для абароны ад несупынных атакаў Расеі. Пра гэта піша The Washington Post.

Дарадца Мінабароны па рэкрутынгу Аляксей Бежавец заявіў выданню, што ў ваеннаабавязаных не засталося часу сядзець дома. Ён назваў недахоп боезапасаў і асабовага складу – «трагедыяй».

«Цалкам магчыма, што расейцы вельмі хутка падыдуць значна бліжэй, калі іх не будзе каму спыніць», – сказаў Бежавец. Тым часам, у Расеі патлумачылі, чаму не выкарыстоўваюць сучасны танк «Армата» у вайне з Украінай. Генеральны дырэктар дзяржкарпарацыі «Растэх» Сяргей Чэмезаў патлумачыў, што найноўшы расейскі танк Т-14 «Армата», які нібыта нашмат пераўзыходзіць наяўныя танкі па сваіх характарыстыках, не выкарыстоўваецца ў баявых дзеяннях, бо «занадта дарагі».