22 сакавіка ў Варшаве адбудзецца Устаноўчы сход Варшаўскай суполкі Таварыства беларускай мовы.

Запрашаецца да ўдзелу кожны носьбіт беларускай мовы, хто па волі лёсу апынуўся зараз у Варшаве, ці яе агламерацыі, усе неабыякавыя да лёсу Бацькаўшчыны і роднае мовы, культуры, традыцый.
Стаўшы сябрамі ТБМ, кожны здолее папулярызаваць мову, несці яе суайчыннікам і ствараць асяроддзе, дзе карыстанне ёю будзе нормай.
Дата: 22 сакавіка. Час: 18:00 (час мясцовы).
Месца: Музей Вольнай Беларусі, Foksal 11, Варшава.
Арганізатары