BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Валянцін Карыцкі абраны новым войтам вясковай гміны Бельск-Падляшскі

Падляшша. У выніку другога туру мясцовых выбараў, якія адбыліся 21 красавіка, у Польшчы, стала вядома, што вясковая гміна Бельск-Падляшскі на чарговыя 5 гадоў будзе мець новага войта. Ім, паводле вынікаў учорашняга галасавання, абраны Валянцін Карыцкі.  

Кандыдат ад выбарчага камітэту “Наша гміна. Супольнае дабро”. Ён атрымаў падтрымку больш за 53 % выбаршчыкаў. Кандыдат ад “Нашага Падляшша”, шматгадовая  войт Раіса Раецка атрымала  падтрымку амаль 47% выбаршчыкаў.

Таксама новага бурмістра будзе мець горад Бельск-Падляшскі. Ім абраны Пётр Вавульскі.  Кандыдат ад выбарчага камітэту “Наш Бельск” атрымаў падтрымку больш за 55% выбаршчыкаў. Кандыдат ад “Бельскай кааліцыі”, прадстаўнік беларускай нацыянальнай меншасці Яраслаў Бароўскі атрымаў падтрымку амаль 45% выбаршчыкаў.

Бурмістрам Гайнаўкі абраны Ірэнэўш Кендысь ад выбарчага камітэту “Гайнаўка разам”. За яго прагаласавала больш за 53 % выбаршчыкаў. Яго супернік Мацей Баркоўскі ад выбарчага камітэту “Незалежныя гайнавяне” набраў амаль 47 % галасоў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: wybory2024.bielsk.eu