BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Валярына Кустава: Салідарнасць – бадай наймацнейшая рыса, якой беларусы валодаюць

Пра салідарнасць і ўзаемадапамогу беларусаў разважае паэтка, журналістка і кіраўнік праекта салідарнасці “Беларус беларусу” Валярына Кустава ў гутарцы з Юліяй Сівец.

Калаж belsat.eu

РР: Хацелася паразмаўляць пра салідарнасць, пра ўзаемадапамогу беларусаў. Але спачатку хацелася згадаць пра гэтую трагічную гісторыю, якая адбылася ў Польшчы. Вы зараз шмат размяшчаецца ў сацыяльных сетках пастоў наконт таго, што вельмі шмат беларусаў адгукнулася з дапамогай. Чаму вы вырашылі паразмаўляць з яе хлопцам наконт гэтай гісторыі? Чаму вырашылі прапанаваць яму сваю дапамогу?

Валярына Кустава: Так як я з’яўляюся кіраўніком праекта салідарнасці «Беларус беларусу», мэта якога падтрымліваць і дапамагаць беларусам, то я хацела прапанаваць яму стаць героем маёй праграмы ў гэтым праекце, каб людзі адгукнуліся. Але пасля размовы з Данілам стала зразумела, што родныя Лізы, дакладней яе дзядзя, бо Ліза сірата, бацькі пазбаўлены даўно бацькоўскіх правоў, яе дзядзя супраць любога розгаласу, ён знаходзіцца ў Беларусі. Сама Ліза – рэпрэсаваная ўцякачка. Таму папрасілі не даваць ніякіх відэа і фота ў медыя. Я з паразуменнем паставілася да гэтай сітуацыі.

РР: Наколькі беларусы перажываюць, наколькі гатовыя дапамагаць, хоць самі знаходзяцца ў эміграцыі і ў кожнага свае праблемы. Наколькі гэтая адваротная сувязь дапамагчы існуе?

Валярына Кустава: Так як я зацмаюся праектам салідарнасці «Беларус беларусу» на Белсаце, то магу сведчыць пра тое, што салідаранасць бадай наймацнейшая рыса, якой беларусы валодаюць, і якая найярчэй праявілася ў 2020 годзе, і працягвае ствараць і паказваць цуды, дапамагаючы іншым беларусам у бядзе, у іх праблемах.

Цалкам размова:

Зранку 1 сакавіка стала вядома, што ў Варшаве памерла 25-гадовая беларуска Лізавета, згвалтаваная і пакалечаная ў ноч з суботы на нядзелю, 25 лютага, у цэнтры польскай сталіцы.

Беларускае Радыё Рацыя