У суботу, 23 сакавіка, у Беларускім Доме святкуюць Дзень Волі.
Дата: 23 сакавіка. Час: 13.00 (час мясцовы). Месца: Беларускі Дом, ul. Kryniczna 6, Варшава.

У праграме святкавання:
Лекцыя Зянона Пазняка «106-я гадавіна незалежнасці БНР. Гістарычная роля і значэнне».
Госці даведаюцца пра гісторыю Дня Волі і яго значэнне для незалежнасці Беларусі і беларусаў.
Музычна-паэтычная вечарына з удзелам гурта беларускіх традыцыйных спеваў «Гаёўкі», дудара Пятро Марчанкі, Змітра Бартосіка, Таццяны Карпіловіч, Юстыны Карпіловіч, Геральда Бартосіка і іншых музыкаў.
Уваход вольны.
Арганізатары