BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Віцебскаму журналісту пагражае небяспечнае вяртанне ў Беларусь

Дэпартамент міграцыі Літвы распачаў працэс дэпартацыі ў Беларусь былога рэдактара газеты “Віцебскі кур’ер” журналіста Алега Баршчэўскага. Алегу адмоўлена ў палітычным прытулку на падставе, што яму нібыта нічога не пагражае і ў лукашэнкаўскіх уладаў няма падставаў для палітычнага пераследу віцябляніна, паведамляе “Віцебская вясна”.

Аднак, паводле дзейнага крымінальнага заканадаўства ў Беларусі, Баршчэўскаму пагражае пакаранне да 7 гадоў пазбаўлення волі. Бо ён з’яўляецца рэдактарам апазіцыйнага ўладам сайта nash-dom.info, які прызнаны беларускімі праваахоўнымі органамі экстрэмісцкім і занесены ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Больш за тое, гэты сайт з’яўляецца інфармацыйным рэсурсам, які належыць праваабарончай арганізацыі “Наш Дом”, прызнанай “экстрэмісцкім фарміраваннем”.

Раней іншым сябрам ПА «Наш Дом» Літва прадастаўляла палітычны прытулак без асаблівых праблем.