BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусь за тыдзень наведала без віз больш за 4 тыс. жыхароў краін ЕЗ

За тыдзень Беларусь наведала без віз 4 тысяч 386 жыхароў суседніх краін Еўразвязу. Такую статыстыку падае Дзяржаўны пагранічны камітэт Рэспублікі Беларусь. Пераважна гэта грамадзяне Літвы, Латвіі і Польшчы.

Фота: © Sputnik 

Бязвізавы рэжым дзейнічае з 15 красавіка 2022 года для жыхароў Латвіі і Літвы, з 1 ліпеня таго ж года — для жыхароў Польшчы. Аляксандр Лукашэнка некалькі разоў падаўжаў яго тэрмін, апошні раз — да канца 2024 года.

Улады названых суседніх краін неаднаразова заклікалі суайчыннікаў не наведваць Беларусь з меркаванняў бяспекі.

Беларускае Радыё Рацыя