BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Чарга з легкавікоў на беларуска-польскай мяжы расцягнулася больш як на 2 кіламетры

Чарга з легкавікоў на беларуска-польскай мяжы з боку Польшчы расцягнулася больш як на 2 км. Час, які людзі праводзяць у ёй, каб трапіць у Беларусь, набліжаецца да 24 гадзінаў.

Фота: brestcity.com

Тыя, хто прайшоў мяжу, пішуць, што павольна працуюць менавіта беларускія памежнікі і мытнікі. У той жа час, на двух пераходах, якія працуюць на беларуска-літоўскай мяжы, 10 сакавіка чэргаў амаль няма. Хутка легкавікі праходзяць і мяжу Беларусі і Латвіі.

Таксама сёння стала вядома, што літоўскія памежнікі развярнулі адзін з пасажырскіх аўтобусаў, які ехаў з Менска ў Вільню. Кіроўцу патлумачылі, што маршрут не меў дзейнага дазволу на рэйс у Літву.

Беларускае Радыё Рацыя