BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ізраіль мяняе правілы ўезду ў краіну для бязвізавых турыстаў

Ізраіль мяняе правілы ўезду ў краіну для бязвізавых турыстаў. З 1 чэрвеня для наведвання краіны неабходна будзе папярэдне атрымаць электронны дазвол (ETA).

Каб атрымаць ETA, трэба будзе загадзя запоўніць анлайн-форму з указаннем дэталяў маючай адбыцца паездкі ў Ізраіль і мець пры сабе стандартны пакет дакументаў, у тым ліку дзеючы пашпарт. Падача заявы зойме менш за дзесяць хвілін. Што тычыцца тэрмінаў адабрэння заяўкі – абяцаюць на працягу 72 гадзін, але працэс можа доўжыцца да тыдня.

ETA спатрэбіцца перад уездам у Ізраіль усім падарожнікам. Атрымаць дазвол па прыбыцці нельга. Яно будзе сапраўднае на працягу двух гадоў.

Нагадаем, з лістапада 2015 года паміж Беларуссю і Ізраілем дзейнічае бязвізавы рэжым. Беларусы могуць уязджаць у Ізраіль і заставацца на тэрыторыі краіны 90 дзён на працягу перыяду 180 дзён.