BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Лічаным аграсядзібам удаецца прайсці перарэгістрацыю

Пасля абавязковай перарэгістрацыі аграсядзіб у Браслаўскім раёне засталося 5 з 300, а ў Дубровенскім і Талачынскім раёнах — ніводнай. Аб гэтым у перадачы БелТА заявіла Вольга Фёдарава, галоўная спэцыялістка сектару турызму і фізкультурна-аздараўленчай работы ўпраўленьня спорту і турызму Віцебскага аблвыканкаму.

Фёдарава адзначыла, што асноўныя прэтэнзіі да ўладальнікаў аграсядзіб былі ў тым, што іх дзейнасць ператварылася ў здачу жылля ў наём.

Для перарэгістрацыі кожнае сядзібы прыязджала адмысловая камісія, якая фіксавала парушэнні заканадаўства.

Найбольшая колькасць дзейных аграсядзіб цяпер на Глыбоччыне — 32. Там ёсць адзіны ў рэгіёне аграэкатурыстычны кластар. Толькі за апошні год колькасць аграсядзібаў у Беларусі паменшылася ў 2,5 раза. Калі ў пачатку 2023 году налічвалася 3043 сядзібы, то цяпер іх дзейнічае каля 1200, паведамляе svaboda.org.