На выездзе з Беларусі ў Польшчу, Літву і Латвію сабралася 3400 грузавых аўтамабіляў да 16 гадзінаў 26 сакавіка.
Такія звесткі прыводзіць Дзяржпамежкамітэт Беларусі. Самыя вялікія чэргі на выездзе ў Літву. У «Каменным Логу» чакаюць 1130 аўтамабіляў, у «Беняконях» – 1110. Яшчэ 820 грузавікоў чакаюць уезду ў Латвію на прапускным пункце «Грыгароўшчына» – 820 машын. У Польшчу чарга меншая – 350 машын на прапускным пункце «Казловічы».
Беларуская памежная служба часта скардзіцца, што службы суседніх краін павольна афармляюць грузавы транспарт. Літоўцы адказваюць, што «беларускі бок пакуль не прыстасаваўся» да працы ў новых умовах, калі большасць пунктаў пропуску закрытыя.