BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Прыпыняецца перавозка пасажыраў па рэгулярным маршруце «Барысаў-Вільня»

З 1-га красавіка прыпыняюцца перавозкі пасажыраў па рэгулярным міжнародным маршруце «Барысаў — Вільня». Пра гэта паведамілі ў «Мінаблаўтатрансе».

Фота: kakdobratsa.ru

Прычынай стала заканчэнне тэрміну дзеяння дазволаў на выкананне міжнародных аўтамабільных перавозак і адсутнасцю звестак пра падаўжэнне дазволу з літоўскага боку. Раней стала вядома, што перасталі выконвацца рэйсы ў Вільню з Баранавічаў.

Таксама была зменшана колькасць дазволаў на пасажырскія перавозкі паміж Літвой і Беларуссю як беларускімі, так і літоўскімі перавозчыкамі. Адпаведна пачалі падвышацца і цэны на квіткі.

Беларускае Радыё Рацыя