BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Самалёт “Белавія” вяртаўся ў Санкт-Пецярбург на стаянку па “тэхнічнай прычыне”

У Санкт-Пецярбургу самалёт “Белавія” вяртаўся на стаянку па “тэхнічнай прычыне”. Інцыдэнт адбыўся ў аэрапорце Пулкава 9 красавіка, паведамляе тэлеграм-канал Aviaincident. У Менск самалёт прыбыў на 20 хвілін пазней за расклад.

Паводле інфармацыі рэсурса, у 20:05, знаходзячыся на папярэднім старце, экіпаж далажыў аб неабходнасці вяртання на стаянку з-за тэхнічнай прычыны. Гаворка ідзе аб самалёце Embraer E-195, рэг. EWS14PO, рэйсе BRU946 па маршруце Санкт-Пецярбург – Менск.