BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Шпацыр па віленскіх адрасах Беларускай Народнай Рэспублікі

Адной з формаў адзначэння Дня Волі ў Вільні быў святочны шпацыр па адрасах БНР.

Дзе ў гэтым горадзе жылі і працавалі такія беларускія дзеячы першай паловы мінулага стагоддзя як браты Іван і Антон Луцкевічы, Францішак Аляхновіч, альбо дзед Зянона Пазняка – Янка Пазняк распавяла і паказала даследчыца беларускіх вязняў ГУЛАГу Валерыя Чарнаморцава:

– Вільня – мультыкультурны горад, і сярод іншага ў тым ліку мы маем права як беларусы шукаць тут беларускія адрасы. Тым больш менавіта дзякуючы беларусам-віленчукам, якія былі натхнёныя літоўцамі, якія абвесцілі на месяц раней сваю незалежнасць, а яны тады сябравалі моцна. Менавіта дзякуючы братам Луцкевічам мы маем такое свята 25 Сакавіка. Але 25 Сакавіка было абвешчана ўсё-такі ў Менску. І сталіца наша – Менск. І мы спадзяёмся, канешне, вярнуцца.

За дзве гадзіны шпацыру Валерыя Чарнаморцава правяла зацікаўленых па больш за дзясятак такіх памятных мясцінах, пераважна большасць якіх так ці інакш звязаныя з падзеямі больш чым стогадовай даўніны, калі была абвешчаная Беларуская Народная Рэспубліка.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя