BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі скароцяць ліміты бязмытнага ўвозу тавараў з-за мяжы

З 1 красавіка зменяцца ўмовы бязмытнага ўвозу тавараў у Беларусь для асабістага карыстання, паведаміла прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэту.

З 00:00 1 красавіка нормы бязмытнага ўвозу тавараў для асабістага карыстаньня складуць:

  • 500 еўра і 25 кг — для тавараў, якія ўвозяць наземным транспартам,
  • 200 еўра і 31 кг — для тавараў, якія ўвозяць у міжнародных пасылках і перавозчыкамі ў адрас фізычных асобаў.

Для тавараў, якія ўвозяць паветраным транспартам, норма не мяняецца і па-ранейшаму складае 50 кг на суму да 10 тысяч еўра.

Пры перавышэнні лімітаў спаганяецца мыта.

Цяпер у Беларусь без выплаты мыта можна ўвезці з-за мяжы тавары для асабістага карыстання (праз наземныя межы, а таксама ў пасылках і перавозчыкам у адрас фізичных асобаў) на агульную суму ў 1000 еўра і вагой не больш за 31 кг. Такія нормы прынялі ў ЭАЭС у красавіку 2022 году, іх тры разы працягвалі, апошні раз — да 1 красавіка 2024 году, цяпер пагадненне спыняе дзеянне ў сувязі з заканчэннем.