BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

З нагоды 20-годдзя далучэння Польшчы да ЕЗ Польская чыгунка зніжае цэны

20-годдзе далучэння Польшчы да ЕЗ. З гэтае нагоды Польская чыгунка зніжае цэны на некаторых кірунках.

У рамках акцыі пасажыры змогуць праехаць цягніком у Вену, Прагу, Берлін ці Будапешт за 20% ад звычайнай цаны. Пра гэта інфармуе БСПР. Напрыклад, звычайна білет з Варшавы ў Вену каштуе каля 460 злотых, а па акцыі такая паездка будзе каштаваць крыху больш за сто злотых.

Прапанова дзейнічае ад сёння да 26 траўня. Білеты можна набыць у касах, праз мабільнае прыкладанне і на сайце перавозчыка. У продажы ёсць 20 тысяч таннейшых білетаў. Квіткі можна набыць загадзя, за трое сутак да адпраўлення цягніка.

Польскае міністэрства інфраструктуры падкрэслівае, што сяброўства Польшчы ў ЕЗ прывяло да паляпшэння чыгуначнай інфраструктуры. Дзякуючы сродкам ЕЗ удалося мадэрнізаваць 13 тысяч кіламетраў чыгуначных шляхоў, набыць амаль 600 вагонаў і больш за сотню лакаматываў. Адрамантавана таксама больш за сотню вакзалаў па ўсёй Польшчы.